У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
Вершы і проза, лісты, дзённікі, успаміны, фотаздымкі. Дзясяткі тысяч кніг рэпрэсаваных аўтараў былі выдаленыя з бібліятэчных фондаў, знішчаныя альбо адпраўленыя ў спецхраны. Імёны забітых і высланых выкрэсліваліся з даведнікаў, энцыкладпедый, падручнікаў, на іх згадку была накладзена забарона.
Офлайн акцыі пройдуць у наступных гарадах (шукайце на мапе):
Адэса
Антвэрпэн
Атава
Балоння
Батумі
Беласток
Берлін
Бонн
Бостан
Варшава
Вільня
Вроцлаў
Гданьск
Дублін
Збараж
Іерусалім
Кракаў
Кіеў
Лондан
Люблін
Лювэн
Лісабон
Львоў
Мілан
Осла
Пабяніца
Парыж
Рым
Сан-Францыска
Саўвадор
Талін
Таронта
Тбілісі
Тэмсе
Франкфурт-на-Майне
Херцогенбург
Шэньчжэнь
Эдмантан