Спіс паэтаў, расстраляных 29 кастрычніка

  1. Бранштэйн Якаў Анатольевіч (10.11.1897 – 29.10.1937) – літаратурны крытык, член Саюза Пісьменнікаў СССР, член-карэспандэнт АН БССР
  2. Вольны Анатоль (сапр. Ажгірэй Анатоль Усцінавіч; 02.12.1902 – 29.10.1937) – паэт, празаік, кінадраматург, журналіст, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
  3. Галавач Платон Раманавіч (18.04.1903 – 29.10.1937) – пісьменнік
  4. Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч; 24.12.1904 – 29.10.1937) – паэт, крытык, перакладчык
  5. Дунец Хацкель Майсеевіч (студз. 1897 – 29.10.1938) – крытык, публіцыст, культработнік на заводзе імя Кірава
  6. Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч; 20.11.1901 – 29.10.1937) – празаік, драматург, перакладчык, крытык, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук БССР
  7. Каваль Васіль (1907-1937) – празаік
  8. Кляшторны Тодар Тодаравіч (11.03.1903 – 29(30).10.1937) – паэт, перакладчык, член Саюза Пісьменнікаў
  9. Кульбак Майсей Саламонавіч (25.03.1896 – 29.10.1937) – паэт, празаік, драматург, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі
  10. Левін Аляксандр Самойлавіч (жн. 1912 – 29.10.1937) – літаратурны крытык
  11. Лявонны Юрка (сапр.: Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.07.1908 – 29.10.1937) – паэт
  12. Маракоў Валерый Дзмітрыевіч (27.03.1909 – 29.10.1937) – паэт, перакладчык
  13. Міхась Чарот (сапр.: Кудзелька Міхась Сымонавіч; 07.11.1896 – 29.10.1937) – паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч
  14. Мурзо Сяргей Мікітавіч (1912 – 29.10.1937) – паэт, настаўнік
  15. Нёманскі Янка (сапр.: Пятровіч Іван Андрэевіч; 12.04.1890 – 29(30).10.1937) – празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч
  16. Півавараў Залман Рувімавіч (05.06.1910 – 29.10.1937) – паэт, перакладчык
  17. Сташэўскі Васіль Пятровіч (23.03.1895 – 29.10.1937) – празаік, драматург, педагог, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі
  18. Таўбін Юлій Абрамавіч (15.09.1911 – 29(30).10.1937) – паэт, перакладчык
  19. Харык Ісак Давыдавіч (06.03.1896 – 29.10.1937) – паэт, член Саюза Пісьменнікаў Беларусі
  20. Хатулёў Пётр Фёдаравіч (29.06.1912 – 29.10.1937) – літаратурны крытык
  21. Шалай Макар Ксенафонтавіч (17.02.1906 – 29.10.1937) – літаратурны крытык
  22. Шастакоў Павал Пятровіч (1889 – 29.10.1937) – рэдактар, журналіст, педагог, дзяржаўны дзеяч