Маштаб акцыі “Ноч паэтаў-2022” уражвае: 21 краіна, 40 гарадоў, 51 імпрэза. Да ўшанавання памяці расстраляных 85 гадоў таму беларускіх творцаў далучыліся беларусы літаральна з усяго свету. Акцыі пашаны, чытанні вершаў, сустрэчы, вечарыны, кінапрагляды ды канцэрты розныя па маштабе, але аднолькава цёплыя і шчырыя прайшлі ў Еўропе, ЗША, Бразіліі і Вялікабрытаніі. Акцыю падтрымалі беларускія палітыкі, вядомыя музыканты, пасты з хэштэгам #ночпаэтаў актыўна публікаваліся ў сацсетках. Арганізатары ды выступоўцы зрабілі акцэнт не толькі не творах расстраляных паэтаў, але і знаёмілі гледачоў з жыццём паэтаў, распавядалі пра іх сем'і, творы, перакананні. З экранаў, са спраектаваных выяваў на нашых сучаснікаў глядзелі "жывыя партрэты" паэтаў і пісьменнікаў, здавалася, што яны сярод нас. Але яны і праўда сярод нас. Жывыя, як жывыя іх творы ды ідэі.

Паглядзіце, як гэта было:

Анлайн

25.10Лекцыя Сяргея Будкіна: Праца з культурай памяці на прыкладзе праекту “Нерасстраляныя” 

https://youtu.be/QZFgRX8ZQBc 

29.10 – «Ноч расстраляных паэтаў» на Радыё Ўнэт, цыкл тэматычных падкастаў, інтэрв’ю з даследчыкамі, музыкантамі, арганазітарамі сёлетніх памятных акцый, творы расстраляных аўтараў

https://radiounet.fm/   

29.10Прэм’ера відэаверсіі спектакля “За што” (рэжысёр: Андрус Дарала)

29.10 Прэм’ера спектакля “37-22” (Незалежная тэатральнай група “Купалаўцы”, рэжысёр – Андрэй Саўчанка) 

29.10 Полк Каліноўскага ўшанаваў памяць расстраляных творцаў

29.10 Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды»
https://youtu.be/pMswEjIBLv8

Аўстрыя

Херцогенбург

29.10 16.00 

Чытанне паэтычных твораў расстраляных паэтаў

Спасылка на падзею: https://t.me/beldiasporaaustria/70

Бельгія

Лёвэн

30.10 Акцыя памяці (могілкі Міколы Равенскага, kerkhofdreef 7, 3001 Leuven)

https://facebook.com/events/s/—/885716509012805/

Бразілія

Саўвадор

27.10 – Шматмоўная паэтычная імпрэза SARAU de POESIA (Instituto de Letras UFBA)

https://www.facebook.com/events/788753815674227/

Венгрыя

Nyíregyháza

24.10 – Падкаст на мясцовым радыё і ў Spotify з вершамі і лёсамі ахвяр рэпрэсій

https://www.facebook.com/groups/bbudze/

Вялікабрытанія

Лондан

29.10 Ноч паэтаў: “Не павінна змоўкнуць хараство…”: чытанні і музыка, пры ўдзеле Ганны Комар (Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London)

https://www.facebook.com/events/1554083908382460/

Германія

Манхайм

29.10 Жалобная служба па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій (царква Sankt Peter)

https://www.facebook.com/events/805083710756045/ 

Брэмен

29.10 – Імпрэза „Nacht der erschossenen Dichter“: дыскусіі, канцэрт Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука (Stadtbibliothek)

https://www.facebook.com/events/stadtbibliothek-bremen/nacht-der-erschossenen-dichter/437191425062876/

Бохум

28.10 – Імпрэза да Ночы паэтаў: лекцыя і панэльная дыскусія (удзельнікі: Ральф Кёнэн і Макс Лукс) (Haus der Geschichte des Ruhrgebiets, Clemensstraße 17)\

https://www.facebook.com/events/681640213377228/

Грузія

Тбілісі

29.10 – Ноч (не)расстраляных паэтаў: анлайн-лекцыя Ганны Севярынец, прэзентацыя экспазіцыі, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам ад Ніно Бекішвілі, адкрыты мікрафон (Writers’ House of Georgia)

https://www.facebook.com/events/3451199575101279/

Батумі

29.10 (20:00) – Ноч расстраляных паэтаў: чытанне вершаў, прамовы грузінскіх гасцей, Спеўны Сход (Мелікішвілі, 21 – насупраць Дома пісьменніка)

ЗША

Каліфорнія

28.10Ноч паэтаў: інсталяцыя “Курапацкі Крыж”, чытанне вершаў, прагляд спектакля “Дзяды” (Mountain View 450 San Antonio Rd, Mountain View, CA 94040)

https://www.facebook.com/events/1164334307623536/ 

Бостан

29.10 – прагляд відэапектакля «Дзяды» (West Newton Cinema)

https://fb.me/e/b7tFINRQ3

Фінікс

29.10Анлайн-сустрэча з Васілём Дранько-Майсюком, паказ дакументальнага фільма “Зніклая паэзія” 

Рэгістрацыя праз пошту tuzinastv@gmail.com

https://www.facebook.com/events/s/%D0%BD%D0%BE%D1%87-%D0%BF%D0%B0%D1%8D%D1%82%D0%B0%D1%83-%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%86%D1%8B%D1%8F-%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0/540458278086456/

Мінесота

30.10ДЗЯДЫ і Ноч (не)растраляных паэтаў: канцэрт Сяржука Доўгушава, вячэра, абрад, вершы

https://www.facebook.com/events/520598562901175/ 

Ізраіль

Ашкелон

29.10Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў (сквер Саламона Міхоэлса – Shlomo Mikhoels Square)

https://www.facebook.com/events/431114962521250/

Іерусалім 

16.11 а 19.00 

Вечар памяці “Ноч растраляных паэтаў”

Іерусалімская гарадская бібліятэка (вул. Агрыпас 88)

Ірландыя

Дублін

29.10Ноч паэтаў: інсталяцыя, чытанні вершаў, размовы (Trinity College of Dublin)

Італія

Мілан

30.10Прэзентацыя відэапраекта “Нерасстраляныя. Прага да жыцця”

Спасылка

Канада

Таронта

29.10 Анлайн-імпрэза да Ночы паэтаў (Zoom)

https://www.facebook.com/events/678687050093533 

Атава

29.10 – Анлайн-чытанні да Ночы паэтаў (Zoom)

https://www.facebook.com/events/678687050093533/

Латвія

Рыга

29.10 Ноч расстраляных паэтаў (пл. Латышскiх стралкоў, Мемарыял ахвяр савецкай акупацыі)

https://www.instagram.com/p/Cj5L36Pojef/

Літва

Вільня

29.10 Ноч паэтаў (Omni Academia)

https://www.instagram.com/p/CkLw-x1IyJz/?igshid=MDJmNzVkMjY%3D

29.10 Ноч (не)расстраляных паэтаў
З удзелам Анастасіі Шпакоўскай, Аляксандра Памідорава, Юрыя Несцярэнкі, Ганна Валынец, гурта “Беларускі цуд”, паэткі Сабіны Брыло, Ванды Марціньш, Дар’і Роскач
(сквер ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A)

https://www.facebook.com/events/3219539118310417

Нарвегія

Осла

29.10 Акцыя ўшанавання памяці рэпрэсаваных

https://www.facebook.com/events/744627996770010

Нідэрланды

Гаага 

30.10 Анлайн-імпрэза з чытаннямі вершаў рэпрэсаваных паэтаў
https://meet.google.com/spa-somv-vpd  

 

Польшча

Аўгустаў

29.10 Вечар памяці, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў: чытанні вершаў, выступ музыкаў з гурта Dzieciuki, паказа дакументальнага фільма “Зніклая паэзія” 

(Rynek Zygmunta Augusta 9, Miejski dom kultury, zala widowiskowa)

https://www.facebook.com/events/s/chce-zyc-wieczor-pamieci-w-roc/1291441508346009/

Варшава

29.10 Акцыя памяці (каля помніка загінулых і забітых на Усходзе)

https://t.me/polskastudent/2683 

30.10Канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі “(Не)расстраляныя”  (Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11)

https://www.facebook.com/events/519486569652914

Кракаў

29.10 Вячорка прысвечаная Ночы Расстраляных Паэтаў, з удзелам Артура Камароўскага (Кракаўская 19)

– Шэсце памяці расстраляных паэтаў (Помнік Адаму Міцкевічу, Rynek Główny – Płanty)

– Адкрыты мікрафон на чытанні вершаў, пры ўдзеле гурта Znak Stop, Жэні Вялько, Артура Камароўскага (Chicago Live Music)

спасылка на івэнт

Люблін

29.10 (16:00)Ноч паэтаў (Warsztaty Kultury, ul Grodzka 5a)

Быдгашч

29.10Вечар памяці “Ноч расстраляных паэтаў” (Музей быдгашскага каналу)

https://t.me/torunbydgoszczBy/293 

Беласток

29.10Прэм’ера спектакля “37-22” (Незалежная тэатральнай група “Купалаўцы”, рэжысёр – Андрэй Саўчанка) 

Прэзентацыя кнігі “Нерасстраляныя” (Сяргей Будкін)

Дыскусія на тэму “Ночы Паэтаў” і сучанай беларускай турэмнай паэзіі 

(Беластоцкі Тэатр Лялек)

https://t.me/tutaka_fond/474 

31.10 (19.30)Ноч паэтаў на занятку “Мова Нанова”МедыяПорт, Sienkiewicza 44

https://fb.me/e/2Yw7fH6JS

Познань

29.10 Ноч паэтаў: вершы, гутаркі, спевы (прастора “MY”, Fredry, 5/3)

https://www.instagram.com/p/CkLvRAeIKmr/?igshid=YmMyMTA2M2Y= 

30.10 – Пікет з чытаннем вершаў растраляных паэтаў (ul. Półwiejska Strzelecka)

https://t.me/belmysl/64

Элк

29.10 (16:00)Ускладанне знічоў, чытанне вершаў (касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса)

Лодзь

29.10Ноч паэтаў (Biblioteka Wolność)

https://www.facebook.com/events/881121173261658 

Гданьск

29.10 – Імрэза-ўшанаванне закатаваных Савецкім НКУС беларускіх дзеячоў культуры (Oblackie Centrum Edukacji i Kultury)

падрабязней

Уроцлаў

30.10 з 18.00 да 20.30

bar PROZA, Przejście Garncarskie 2

Вечар памяці «Ноч (не)рассталяных паэтаў» 

Украіна

Львоў

30.10Ноч паэтаў: дэкламацыя вершаў пад музычную імправізацыю, вольны мікрафон (Ніжні Зал Тэатра Лялек)

https://www.facebook.com/events/5574308772680567/?post_id=5574779909300120&view=permalink

Фінляндыя

Хельсінкі

29.10Размовы пра вайну і мір у ноч растраляных паэтаў (Клуб “Альбатрос”, Kanavaranta 7 F)

https://www.instagram.com/p/Cj5I8exoVgO/

Чэхія

Прага

29.10 – Ноч (не)расстраляных паэтаў (Božská lahvice)

https://www.facebook.com/events/s/noc-nepopravenych-basniku-belo/487053066817661/ 

Эстонія

Талін

29.10 (пачатак а 16.00) – Чытанне вершаў рэпрэсаваных паэтаў на беларускай, эстонскай і ўкраінскай мовах. Пры ўдзеле актораў: Лііса Пулк, Крыста Віідзінг, Яўген Кравец (Vaba Lava)