У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.

Вершы і проза, лісты, дзённікі, успаміны, фотаздымкі. Дзясяткі тысяч кніг рэпрэсаваных аўтараў былі выдаленыя з бібліятэчных фондаў, знішчаныя альбо адпраўленыя ў спецхраны. Імёны забітых і высланых выкрэсліваліся з даведнікаў, энцыкладпедый і падручнікаў. На іх згадку была накладзена забарона.

Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў: паэтаў, мастакоў, выдаўцоў, вучоных, выкладчыкаў, рабочых, сялян, гараджан і вяскоўцаў. Галасы гэтых імпрэзаў — галасы ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Але не толькі. Сам факт правядзення такіх вечарын — знак нашай пашаны да папярэднікаў, нявінна знішчаных уладамі. Гэта і знак веры ў тое, што на папялішчы разбураных лёсаў — праз слёзы, пакуты і выпрабаванні — можа гадавацца веліч няскоранай нацыі.
Міждысцыплінарныя праекты
Публікацыі
Прысвячэнні
Аўдыякнігі, падкасты
Лекцыі
Дакументальныя і відэапраекты
Вялікія справы робяцца маленькімі крокамі, а моцныя супольныя ініцыятывы здольныя зрынаць муры раўнадушша і забыцця. Таму нават адзін верш рэпрэсаванага паэта, прачытаны ў гэты дні, нават адна запаленая ў іх памяць свечка — знак таго, што памяць пра ахвяраў рэжымаў жыве.
Як яшчэ можна ўшанаваць памяць творцаў у “Ноч паэтаў”?
Далучыцца да акцыі “Ноч паэтаў” можна ў любым зручным для вас фармаце. Напішыце нам праз прапанаваную ніжэй форму — і мы дадамо вашу імпрэзу на агульную мапу, каб пра яе даведаліся зацікаўленыя беларусы, якія жывуць побач. Таксама, калі патрэбна, мы дапаможам вам зрабіць афішу падзеі.
01-04.12 Шматмоўныя паэтычныя чытанні ў Лінгвістычным інстытуце Фэдэральнага ўнівэрсітэта Баіі (UFBA) ў межах сэмінара XVIII SEPESQ.
Лондан
25.10, 17.30 Музычна-паэтычная вечарына памяці, прысвечаная Ночы расстраляных паэтаў.
Беларуская царква Святога Кірылы Тураўскага (Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY)
29.10, 19:30 Чытанні «Ноч расстраляных паэтаў».
Literarisches Colloquium Berlin (Am Sandwerder 5)
01.11, 10:00 Сяброўская вечарына памяці расстраляных творцаў.
Treffpunkt Belarusischer Gemeinschaft
29.10, 18:00 Інтэрактыўная сустрэча “Ноч (не)расстраляных паэтаў”.
Рэгістрацыя belarusdeutsch@proton.me
29.10, 17:00 Ноч расстраляных паэтаў
Чытанне вершаў, малітва і запальванне свечак у храме разам з ксяндзом Таміславам, вячэра для жадаючых
Месца: Jesu Hjerte Kirke, Stenosgade 4A, København V (tæt på Vesterport station) Падрабязней
30.10, 19:00 — 21:00 (дзверы адчыняюцца а 18:00)
Паэтычная вечарына ў Ноч паэтаў
Прыватная лакацыя, рэгістрацыя абавязковая. Падрабязней
29.10, 19:00 Паэтычны вечар, прысвечаны Ночы Расстраляных Паэтаў.
Упершыню на кампусе каледжа — міні-лекцыя пра рэпрэсіі СССР і паэтычныя чытанні беларускіх вершаў з перакладам на ангельскую.
St Paul Macalester College, падрабязней
01.11 Вечарына «Нерасстраляныя»
16:00 экскурсія па былым будынку КДБ (на ангельскай мове, неабходная рэгістрацыя);
17:00 лекцыя даследчыцы рэпрэсіяў Валерыі Чарнаморцавай, канцэрт Юрыя Несцярэнкі і Антона Сіроціна.
Brīvības iela 61 (Stūra Māja) Падрабязней
26.10, 12.30 Пешаходная экскурсія «Мойшэ. Гісторыя аднаго паэта» па мясцінах, звязаных з жыццём Мойшэ Кульбака.
Пачатак: Centro poliklinika Pylimo g. 56, насупраць Halės Turgus. Для запісу пішыце ў прыватныя паведамленні профілю.
26.10, 15:30 Шпацыр памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў.
Пачатак: ля Вострай брамы (звонку, дзе Пагоня). Рэгістрацыя
29.10, 19:30 акцыя «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Cквер ля Музею акупацый і барацьбы за свабоду (Аuкų g. 2А, Вільнюс)
29.10, 20:00 Спектакль «Крывавая ноч».
Mroj-Hall teatras (Gedimino pr. 28)
Уваход: данат ад 10 еўраў
30.10, 18:00 Лекцыя «Расстралянае Адраджэнне» (на англійскай мове).
Філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (SP1 Auditorium)
30.10, 18:30 Вечарына памяці творцаў і настаўнікаў з Беларусі, Украіны і Літвы, якія загінулі ці страцілі свабоду ў барацьбе за нацыянальную культуру.
Vilnius Stembridge School (Nemenčinės pl. 48)
29.10 Ноч (не)расстраляных паэтаў. Падрабязней
17:00 Паэтычная акцыя каля кансулята Беларусі
skwer Wolnej Białorusi, 1
18:30 спектакль «Бежанцы 1915» | BY Teatr
Падрабязней
Раім наведаць: Музей Памяці Сібіры
Квіткі
29.10, 14:00 Акцыя памяці да Ночы паэтаў.
Pomnik Mikołaja Kopernika
29.10, 20:00 Паэтычная сустрэча «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)
29.10, 19:00 Спектакль «Расстраляныя». Рэжысёрка: Жэня Давідзенка.
Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1). Квіткі
29.10, 20:00 Сустрэча ў Ноч расстраляных паэтаў з чытаннем вершаў.
Aura Restaraunt (ul. Szpitalna 6)
29.10, 19:00 Перфарматыўнае чытанне п’есы Наталлі Русецкай «Пан Іосіф»
Chatka Żaka (Idziego Radziszewskiego 16)
20.30 Перфарматыўны шпацыр «За нашу і вашу свабоду!» (І.Радзішэўскага 18 – вул.Лангевіча 5 – Могілкі вул.Ліпавая)
21:30 Гарбата са свечкамі і паэзіяй (кавярня Baobab, Krakowskie Przedmieście 39b).
Падрабязней
Fundacja Kut_ul.Kramarska 32
Падзея ў межах фестывалю Endemity_Opór
29.10, 19:00 Літаратурны вечар і перфоманс да Ночы паэтаў.
Pomnik Mikołaja Kopernika w Toruniu
29.10, 19:00 Паэтычная вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
Вялікая зала цэнтра CUKR (Ul Ruska 46A lok 201).
29.10, 19:00 сяброўская вечарына ў Ноч паэтаў.
al. Wojska Polskiego 69 Падрабязней
29.10, 18:00 жалобная імпрэза, прысвечаная «Ночы расстраляных паэтаў».
Дом вольнай Беларусі (Клепараўская, 21)
30.10, 18:30 Ноч (не)расстраляных паэтаў і «вольны мікрафон».
вул. Міколы Хвылявога, 11
28.10 Сустрэча памяці расстраляных паэтаў
87 boulevard Exelmans 75016
31.10, 19:00 музычна-паэтычная вечарына «Ноч (не)расстраляных паэтаў»
Кнігарня Božská Lahvice (Bílkova 122/6, 110 00 Josefov)
31.10, 18:30 Ноч расстраляных паэтаў.
Паэтычныя чытанні і лекцыя прафесара гісторыі Андрэя Катлерчука «Ноч расстраляных паэтаў у гісторыі, памяці і сучаснай Беларусі»
Кнігарня «Інтэрбук» (Hantverkargatan 32) Падрабязней
02.11, 18:00 Ноч расстраляных паэтаў.
Беларускі дом у Эстоніі (Pärnu mnt, 6, Tallinn)
29.10, 8PM EST / 6PM MST / 5PM PST (2:00 па Варшаве) Онлайн-сустрэча памяці расстраляных паэтаў.
Арганізатары: Беларусы Канады. Далучыцца
1.11, 13.00 па Нью-Ёрку / 18:00 па Варшаве. Стрым на YouTube-канале АВА.
Лекцыя Алеся Плоткі «Расстралянае адраджэнне: беларуска-ўкраінскія літаратурныя зносіны ад 1928 да 2025»